Во́дкуп — перадача дзяржавай прыватным асобам (адкупшчыкам) правоў на збор дзяржаўных прыбыткаў. Існаваў пераважна ў дакапіталістычных фармацыях, калі не было развітога дзяржаўна-фінансавага апарату. Дзяржава, напрыклад, аддавала на водкуп вытворчасць і рэалізацыю солі, алкагольных напіткаў, тытуню, збор мытнай пошліны, падаткаў з насельніцтва і інш. Быў пашыраны ў Францыі, Італіі, Іспаніі. У Расіі існаваў вінны водкуп і мытны водкуп. Адкупшчыкамі былі купцы, пасадскія людзі, іншаземцы.
На Беларусі быў пашыраны вінны водкуп у гарадах. Парадак водкупу вызначала гарадское кіраўніцтва. 3 умацаваннем і цэнтралізацыяй дзяржаўнай улады ў XVIII ст. водкуп змяніўся сістэмай акцызу (у Расіі з 1863), а ў асобных краінах (ЗША, Турцыя, Італія) захаваўся да пачатку XX ст.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя падаткаабкладання