Трал рыбало́ўны — прамысловая сеткаватая снасць, што буксіруецца рыбалоўным суднам (траўлерам) і прызначана для лоўлі рыбы і іншых нярыбных аб’ектаў промыслу. Падзяляюцца на донныя, прыдонныя і пелагічныя (рознаглыбінныя). Найбольш пашыраны сродак лову марской рыбы.

Гісторыя Упершыню трал сустракаецца ў англійскіх дакументах пад 1376 года, калі выкарыстоўваўся бім-трал — сетка даўжынёй каля 3 метраў, расцягнутая ў папярочным напрамку шастом (бімам). У сярэдзіне XIX стагоддзя даўжыня біма складала каля 15 метраў. У 1870-х гадах з’явіліся тралы, якія раскрываліся ў гарызантальным напрамку спецыяльнымі тралавымі дошкамі, а канструкцыя сучасных рыбалоўных тралаў склалася ў пачатку XX стагоддзя.

Канструкцыя Трал вырабляецца з сінтэтычных сеткавых палотнаў у выглядзе мяшка конусападобнай формы. Вусце трала раскрываецца або адмысловымі жорсткім элементамі, або за кошт гідрадынамічнай сілы, якая ўзнікае ў выніку руху трала за кошт тралавых дошак. Для павелічэння трываласці сеткавае палатно забяспечваецца сістэмай тросаў.

Рыбалоўныя тралы могуць мець адмысловыя прыборы кантролю і кіравання, вызначэння колькасці злоўленай рыбы. Буксіроўка ажыццяўляецца як адным суднам, так і двума (блізнятавыя тралы). Пад’ём трала і выгрузка ўлову ажыццяўляецца з дапамогай тралавых лябёдак.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Рязанова Т. В. Техника промышленного рыболовства. Практикум по выполнению расчетно графической работы для курсантов специальности 26.05.05 «Судовождение» очной формы обучения / Керченский государственный морской технологический университет — Керчь, 2022. Веденеев В. Л.Промышленное рыбловство. Конспект лекций для студентов направления 6.070104 «Морской и речной транспорт» «Судовождение» / Керченский государственный морской технологический университет — Керчь, 2008.

Катэгорыя:Рыбалоўныя снасці