Ота Вільгельм Мазінг (,  — ) — эстонскі пастар, асветнік, мовазнаўца.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і царкоўнага кістара — бацька Хрысціян Мазік (Christian Masick) быў эстонцам, а маці — Ганна Людовіка Хільдэбрант (Anna Ludovica Hildebrandt) — немкай.

Адукацыю атрымаў у Эстляндыі (Нарвская гарадская школа) і Германіі, дзе ён вучыўся ў гімназіі горада Торгау, а затым ва Універсітэце Гале на тэалагічным факультэце. Завяршыўшы адукацыю вярнуўся ў Эстонію.

Служыў пастарам, пачынаючы з 1788 года ў Люганузэ, з 1795 года ў Віру-Нігула. З 1815 года і да самай смерці ў 1832 годзе — пастар у Эксі. З 1818 года асэсар обер-кансісторыі Ліфляндскай губерні, а з 1821 пробст.

Пахаваны ў Тарту на могілках Раадзі. Крыніцы