Явантрап (Homo erectus soloensis) — выкапнёвы чалавек з Інданезіі.
Косці явантропаў былі выяўлены ў 1931—1933 гадах на левым беразе ракі Сола, каля вёскі Нгандонг (востраў Ява), сярод іх — 12 няпоўных мужчынскіх і жаночых чарапных каробак. Першапачаткова быў класіфікаваны як Homo sapiens soloensis, цяпер класіфікуецца Homo heidelbergensis ці Homo erectus.
Апошнія Homo erectus з Нгандонга жылі ў перыяд ад 117 000 да 108 000 год таму.
Крыніцы
Катэгорыя:Homo erectus Катэгорыя:Антрапагенез