Інстытут праблем штучнага інтэлекту МАН Украіны і НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне распрацоўкі інтэлектуальных сістэм, інавацыйных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, інтэлектуальных рабатызаваных сістэм і комплекснага даследавання сістэм штучнага інтэлекту з мэтай укаранення ў розныя сферы жыцця грамадства. Уваходзіць у Данецкі навуковы цэнтр НАН Украіны і МАН Украіны.
Гісторыя Інстытут праблем штучнага інтэлекту Міністэрства асветы і навукі Украіны і Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (ІПШІ) створаны сумесным рашэннем Міністэрства вышэйшай адукацыі Украіны і Акадэміі навук Украіны на правах юрыдычнай асобы на базе Спецыяльнага канструктарскага бюро (СКБ) «Інтэлект» Данецкага дзяржаўнага універсітэта.
Пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Украіны № 272 ад 1 лістапада 2001 г. Інстытут уключаны ў склад Аддзялення інфарматыкі НАН Украіны.
Падчас вайны на ўсходзе Украіны быў эвакуіраваны, аднак частка калектыву засталася ў Данецку.Федеральное государственное бюджетное научное учреждение «Институт проблем искусственного интеллекта»
Структура на тэрыторыі, кантраляванай Украінай Аддзел тэарэтычных даследаванняў у галіне штучнага інтэлекту Сектар інтэлектуальнай уласнасці і навукова-тэхнічнай інфармацыі Аддзел інтэлектуальных робататэхнічных сістэм Аддзел камп’ютарна-інфармацыйных тэхналогій Аддзел распазнавання глядзельных і маўленчых вобразаў Аддзел карэкцыі функцыянальных станаў чалавека ў экстрэмальных умовах
Крыніцы
Спасылкі Сайт інстытута
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны