Клю́каўкаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с. (ст. 199). — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, у складзе Высокаўскага сельсавета (да 2013 года была цэнтрам Клюкаўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 10.10.2013 № 292 «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области» ).
Вёска размешчана за 21 км на поўнач ад Оршы, за 53 км ад Віцебска і за 1 км на захад ад міжнароднай аўтамагістралі Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8), таксама праз вёску праходзіць рэспубліканская аўтамабільная дарога Віцебск — Орша (Р87).
Праз Клюкаўку працякае рака Чорная.
Тэлефонны код: +375 216Белтэлекам
Паштовы індэкс: 211029Белпошта
Назва Сярод наваградскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. - "Василеи Клюкович"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 64..
У 19 ст. фіксавалася лідскае прозвішча Клюковіч, ружанскае Клюк.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-PS2X-9?cat=741862&i=589https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-Z91V-Q?i=856&cat=782473 Ёсць літоўскія Kliukas, Kliukaitishttps://pavardes.lki.lt/?pv=c4fd2dd3f8547839e39c49cf7cb758e8.
Насельніцтва 1998—314 жыхароў, 122 двары.
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Вядомыя асобы Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка — вучоны-хімік. Акадэмік АН БССР, доктар хімічных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі БССР.
Літаратура
Катэгорыя:Высокаўскі сельсавет (Аршанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна