Інстытут мовазнаўства імя А. А. Патабні НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення літаратуры, мовы і мастацтвазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне агульнага, славянскага, балцкага, германскага, а таксама структурна-матэматычнага і прыкладнога мовазнаўства.
Гісторыя Створаны ў 1930 годзе на аснове мовазнаўчых камісій Інстытута ўкраінскай навуковай мовы Украінскай акадэміі навук. У 1945 годзе прысвоена імя А. А. Патабні — выбітнага рускага і ўкраінскага філолага XIX ст.
Структура Аддзел агульнага мовазнаўства Аддзел славянскіх моў Аддзел раманскіх, германскіх і балтыйскіх моў Аддзел моў Украіны
Спасылкі Сайт інстытута
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны Катэгорыя:Славістыка Катэгорыя:Інстытуты нацыянальных моў