Мсціслаўскае гродавае староства — дзяржаўнае ўладанне ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.
Створана неўзабаве па пераходзе ў 1526 годзе Мсціслаўскага княства ў непасрэднае ўладанне вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога.
Паводле люстрацый 1738 і 1765 гадоў у склад староства ўваходзілі Мсціслаў, Радамля і вёскі Беразетня, Парадніна, Будзін, Лукавая і Слабодка. Такім чынам, староства было невялікім.
Старосты Ян Юр’евіч Глябовіч (1527—1528) Ян Юр’евіч Ільініч (1528—1529) Юрый Юр’евіч Зяновіч (1529—1535) Васіль Андрэевіч Палубінскі (1535—1535) Іван Васілевіч Палубінскі (1551—1558) Іван Васілевіч Саламярэцкі (1558—1578) Павел Мікалаевіч Пац (1578—1592) Пётр Пац (1592—1613) Мікалай Францкевіч-Радзімінскі (1613—1621) Крыштаф Стэфан Сапега (1621—1627) Ян Друцкі-Сакалінскі (1627—1630) Юзаф Корсак (1630—1643) Януш Радзівіл (1643—1645) Станіслаў Рыгор Пятроўскі (1645—1647) Казімір Тышкевіч (1647—1649) Крыштоф Цеханавецкі (1649—1653) Мікалай Валерыян Цеханавецкі (1653—1672) Ян Агінскі (1672—1682) Леан Казімір Агінскі (1682—1700) Міхал Казімір Коцел (1700—1703) Міхал Багуслаў Коцел (1703—1716) Крыштаф Францішак Цеханавецкі (1716—1718) Ян Казімір Лендарф (1718—1730) Фелікс Нікадзім Цеханавецкі (1730) Аляксандр Валовіч (?-1735) Крыштаф Валовіч (1735—1738) Фелікс Нікадзім Цеханавецкі (1738—1747) Крыштаф Валовіч (1748—1756) Міхал Антоні Сапега (1757) Мікалай Тадэвуш Лапацінскі (1757—1767) Ян Нікадзім Лапацінскі (1767—1795)
Крыніцы
Літаратура
Мяцельскi А. А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў XII—XVIII стст. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — 664 с.
Мсціслаўскае