Філіп дэ Брака (; , Парыж — , Нёі-сюр-Сен) — французскі кінарэжысёр, кавалер ордэна Ганаровага легіёна. Вядомы як пастаноўшчык лёгкіх камедый з удзелам Жана-Поля Бельмандо, Анні Жырардо, Філіпа Нуарэ і іншых.
Біяграфія Пра кіно дэ Брока марыў з ранняга дзяцінства. Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу фатаграфіі і кіно ў Парыжы, пасля чаго працаваў аператарам і асістэнтам рэжысёра ў Клода Шаброля і Франсуа Труфо. Потым зняў шэраг кароткаметражных фільмаў.
Першы ўласны мастацкі фільм зняў у 1960 годзе.
Сярод найбольш вядомых кінаработ рэжысёра — «Цудоўны», «Непапраўны», «Пяшчотны паліцэйскі», «Скралі сцягно Юпітэра» і іншыя.
Апошні фільм Філіпа дэ Брака «Гадзюка ў кулаку» (экранізацыя рамана Эрвэ Базена) быў задуманы як частка кінатрылогіі. Аднак неўзабаве пасля прэм’еры фільма дэ Брака памёр у клініцы горада Нёі-сюр-Сэн ад раку.
Пахаваны ў раёне Бель-Іль-ан-Мер горада Саўзон, каля паўднёвага ўзбярэжжа Брэтані.
Меў траіх дзяцей — аднаго ад актрысы Марты Келер, народжанага ў 1971 годзе, дваіх ад Валеры Ражан. Апошні шлюб (1983—1984) з Марго Кідэр.
Фільмаграфія (1958) «Прыгажун Серж» — Жак-Рывет дэ ла Рызэ (1961) «Палюбоўнік на пяць дзён» (1964) «Чалавек з Рыа» (1973) «Цудоўны»
Крыніцы
Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі