Наталі Дэлон (; сапраўднае імя Франсін Канава, Francine Canovas; па першым мужы Бартэлемі; , , Марока — , , Францыя) — французская актрыса, сцэнарыст і рэжысёр. Другая жонка Алена Дэлона і яго адзіная афіцыйная жонка, маці Энтані Дэлона.
Біяграфія Наталі Дэлон прыйшла ў кінематограф дзякуючы Алену Дэлону, з якім яна знаходзілася ў шлюбе ў 1964—1968 гадах. У гэтым шлюбе нарадзіўся сын Энтані Дэлон. Іх першы сумесны фільм «Самурай», зняты Жан-П’ерам Мельвілем, карыстаўся вялікім поспехам.
Пасля разводу Наталі працягвала працаваць з іншымі вядомымі рэжысёрамі. Пазней занялася рэжысурай і пісала сцэнарыі.
Апошняй кінаработай актрысы стаў, пасля 26-гадовага перапынку ў здымках, французска-нямецка-партугальскі драматычны фільм «Сабачая ноч» (2008 год) нямецкага рэжысёра Вернера Шротэра, «найвялікшага з маргінальных рэжысёраў», які атрымаў найбольшую вядомасць яго апошняй працай).
Памерла 21 студзеня 2021 года ў Парыжы ва ўзросце 79 гадоў ад раку падстраўнікавай залозы.
Фільмаграфія (1967) «Самурай» — Жанна Лагранж Крыніцы
Катэгорыя:Актрысы Францыі