WZ-523 — шасціколавы кітайскі бронетранспарцёр.
Гісторыя WZ-523 створаны на базе грузавой платформы Dongfeng EQ245. Распрацоўваўся паралельна з канкуруючым праектам WZ-551.
Дзякуючы выкарыстанню старых тэхналогій, WZ-523 быў распрацаваны значна хутчэй, першапачатковая вытворчасць пачалася ў 1983 годзе. Прэзентаваны ў 1984 годзе на парадзе з нагоды 35-годдзя абвяшчэння КНР.
З-за некаторых праблем праект быў пераарыентаваны на экспарт і не паступіў на службу ў Народна-вызваленчую армію Кітая (НВАК)"WZ523 Wheeled Armoured Personnel Carrier" . Sinodefence.com. 20 February 2009. Retrieved 21 October 2012.. Аднак бранявік на базе WZ-523, ZFB-91, прыняты на ўзбраенні часцей НВАК у Ганконгу і Макаа"WZ523 Wheeled Armoured Personnel Carrier" . Sinodefence.com. 20 February 2009. Retrieved 21 October 2012.. Абмежаваная партыя машын у іншых частках краіны выкарыстоўвалася для разведкі і спецыяльных задач.
Па ліцэнзіі наладжана вытворчасць БТР у Судане.
Апісанне БТР можа перавозіць экіпаж з трох чалавек і да васьмі пасажыраў. Былі выраблены дзве асноўныя мадэлі; адна з усталяваным на даху 12,7-мм буйнакаліберным кулямётам, а другая з маленькай вежай, узброенай 35-мм гранатамётам і 7,62-мм спараным кулямётам агульнага прызначэння. Экспартная мадэль, якая паступіла на ўзбраенне ў 2008 годзе ў якасці машыны агнявой падтрымкі, была прададзена арміі Намібіі; яна ўзброена 73-мм гладкаствольнай гарматай 2А28 і выкарыстоўвае тую ж вежу, што і савецкая БМП-1.
WZ-523 у Нігеры і Габоне былі абсталяваны нямецкімі дызельнымі рухавікамі Deutz BF6.
Варыянты WZ-523 БТР узброены 12.7-мм буйнакаліберным кулямётам. ZFB-91 Аўтамабіль унутранай бяспекі на базе WZ-523.
Аператары
Крыніцы
Катэгорыя:Бронетранспарцёры Катэгорыя:Бранятэхніка Кітая