Мацвей (Мотл) Міхайлавіч Грубіян (; , в. Сакалоўка, цяпер Кіеўская вобласць, Украіна — , Масква) — беларускі паэт.

Біяграфія Нарадзіўся года ў в. Сакалоўка ў сям’і настаўніка. У 13 гадоў з’ехаў у Менск, працаваў на рамесных працах. У 1938 г. скончыў літаратурны факультэт Педагагічнага інстытута імя Горкага ў Мінску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, тройчы цяжка паранены. Уся сям’я паэта загінула ў Мінскім гета. Жыў у Маскве, працаваў адказным сакратаром у Яўрэйскім антыфашысцкім камітэце і яго газеце «Эйнікайт» («Адзінства»). У 1948 г. арыштаваны па справе Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта. 7 гадоў правёў у лагерах Інты (Рэспубліка Комі).

Пасля вызвалення ў 1955 г. жыў у Маскве. Узнагароджаны медалямі.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1939 года.

Пахаваны на Вастракоўскіх могілках Масквы.

Творчасць Дэбютаваў у друку ў 1930 г. Пісаў на ідыш. Аўтар зборнікаў «Фун келер аф дер зун» («З падвала — да сонца»; Мінск, 1935), «Лирика» (у перакладзе; Минск, 1940), «Гезанг вегн мут» («Песня аб мужнасці»; Масква, 1947), «Я знаю тебя, жизнь» (у перакладзе; Москва, 1958), «Ключи» (у перакладзе; Москва, 1962), «Лирика» (у перакладзе; Москва, 1967). Выдадзеныя зборнікі выбранай лірыкі на ідыш «Беспакойны вецер» (Масква, 1970), «Вечны агонь» (Масква, 1976).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты Расіі XX стагоддзя