Хваёвы вяртун, сасновы вяртун. — С. 236—237 — грыбковае захворванне іглічных парод дрэў, галоўным чынам хвоі, а таксама асіны і некаторых травяністых раслін, якое выклікаецца грыбам віду (сін ).
Цыкл развіцця Вяртун небяспечны для хвоі ў перыяд . На рубяжы мая і чэрвеня базідыяспоры паражаюць сёлетнія парасткі, пасля чаго з’яўляюцца спачатку чорныя пікніды, а потым бледна-карычневыя эцыі. У месцы заражэння камбій атожылка адмірае, выгінаецца, а затым выпростваецца над пашкоджаннем, што прыводзіць да характэрнага скажэння. Лісце другога гаспадара гэтага віду, якім звычайна з’яўляецца таполя, утварае бурую урэдынію, а затым чорную тэлію, якія ападаюць разам з лісцем і зімуюць. Вясной тэліяспоры прарастаюць і разрастаюцца базідыямі, утвараючы базідыяспоры, дзякуючы якім узбуджальнік пашкоджвае сёлетнія парасткі хвоі.
Сімптомы На ўсходах хваёвы вяртун праяўляецца на ігліцы і адначасова на галінках у выглядзе аранжавых падушачак, усходы жаўцеюць і засыхаюць. У сеянцаў і маладняку пашкоджваюцца парасткі, ацыдыі закладваюцца пад скуркай парасткаў і маюць выгляд ярка-жоўтых падушачак. Спелыя эцыдыі прарываюцца і выступаюць вонкі. У пашкоджаных месцах узнікаюць ранкі, парсткі страчваюць устойлівасць, скрыўляюцца ў форме лацінскай літары «S».
У выніку заражэння адбываецца некроз і дэфармацыя парасткаў хвоі, якія часам захоўваюцца на працягу ўсяго жыцця дрэва. Заражаныя парасткі могуць загінуць у выніку наступных хвароб, напрыклад, шэрай гнілі. Калі гэтыя сімптомы закранаюць шмат парасткаў, яны могуць спрыяць фарміраванню кусцістай формы. Дрэвы могуць расці павольней, калі заражэнне адбываецца некалькі гадоў запар. У той жа час хвоі з большай хуткасцю росту больш успрымальныя да заражэння Melampsora populnea . Заражаныя асноўныя парасткі ў сярэднім на 5-50 % даўжэйшыя за здаровыя. Гэта тлумачыцца падвышанай гарманальнай нагрузкай дрэва і, як следства, зніжэннем імунітэту. Асяроддзе пражывання, багатае ежай, выклікаючы мацнейшы рост, можа павялічыць успрымальнасць да інфекцый.
Умовы ўзнікнення Даследаванні паказваюць на моцную залежнасць паміж умовамі надвор’я ў дадзеным і папярэднім годзе і ўзнікненнем захворвання. Найбольшы ўплыў аказваюць тэмпература паветра і колькасць ападкаў. Большую небяспеку для маладых хвой прадстаўляе хваёвы вяртун падчас вільготнай і цёплай вясны, якой папярэднічае доўгая і такая ж вільготная зіма. Асабліва спрыяльныя ўмовы ствараюць прахалодны і сухі сакавік і цёплы і дажджлівы красавік. У гады з цёплай вясной, калі ў маі сума тэмператур паветра вышэй за 5 °C складае 180 °C і вышэй, хвароба можа пераходзіць у эпіфітотыі. Аднак ён развіваецца умерана або абмежавана, калі гэтая мяжа не перавышана. Ва ўмовах недахопу вільгаці ў паветры грыб часта не развіваецца. Захворванню таксама спрыяюць цёплы ліпень, прахалодны май і верасень мінулага года. За гэты час узбуджальнік развіваецца на другім гаспадары — асіне — і стварае інфекцыйны матэрыял, якім наступнай вясной заражае хвоі.
Гаспадарчае значэнне Узнікненню хваробы спрыяюць вялікія плошчы пасеву хвоі ў раёнах пасля экалагічных катастроф (напрыклад, пасля пажару) у месцах, дзе побач расце асіна. Пры адпаведных умовах можа адбыцца масавае заражэнне дрэў.
Няма адзінага меркавання аб важнасці хваробы для лясной гаспадаркі. Часам яна лічыцца сур’ёзнай пагрозай, часам з’явай нізкім статыстычным значэннем. Пры гэтым адзначаецца, што найбольш небяспечная хвароба для хвой да шасцігадовага ўзросту.
Меры барацьбы У якасці метаду абароны хваёвых культур рэкамендуецца выдаленне другіх гаспадароў, якімі ў асноўным з’яўляюцца таполі, у якіх Melampsora выклікае захворванне пад назвай . Таполі, асабліва асіна, не павінны расці ні ў межах, ні побач з культурай. Дыстанцыя ў 300 м лічыцца адносна бяспечнай. Паколькі таполі часта ўтвараюць атожылкі, перад выдаленнем іх рэкамендуецца знішчыць кальцаваннем ствалоў або адпаведнай хімічнай апрацоўкай. У зонах высокай рызыкі захворвання рэкамендуецца не касіць траву ля самых маладых пасеваў, што можа абмежаваць распаўсюджванне спор грыба.
У маі-чэрвені, калі хвоі могуць інфікавацца, маладыя парасткі можна апырскваць сродкамі для барацьбы з іржой. Апырскванне таполяў варта праводзіць летам.
Літаратура
Соколова Э. С. Семенкова И. Г. Лесная фитопатология. — М., 1981
Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін Катэгорыя:Захворванні хвоі