Сідні Джылкрыст То́мас (; ) — англійскі металург і вынаходнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў Лондане. Вучыўся каледжы, але з-за цяжкага матэрыяльнага становішча быў вымушаны пакінуць вучобу. Працаваў памочнікам настаўніка, канторскім работнікам у судзе. Вечарамі вывучаў хімію і металургію ў Каралеўскай горнай школе. Займаўся вырашэннем праблемы перапрацоўкі фасфарыстага чыгуну ў канвертары і ў 1878 годзе пры ўдзеле стрыечнага брата П. Джылкрыста распрацаваў тамасаўскі працэс, на які ў 1877—1882 гадах атрымаў шэраг патэнтаў. Прадбачыў, што атрыманыя ў выніку распрацаванага ім працэсу шлакі з высокім утрыманнем фосфару магчыма выкарыстоўваць у якасці мінеральнага ўгнаення.
Памёр С. Д. Томас у Парыжы.
Гл. таксама Тамасаўская сталь
Крыніцы
Літаратура
То́мас Сідні Джілкріст // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 295. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.
Катэгорыя:Вынаходнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Металургі