Тэтрамерозы. — С. 146 — глісныя хваробы птушак, якія выклікаюцца паразітычнымі круглымі чарвямі роду .
Апісанне
Сустракаюцца ў дарослых свойскіх качак і курэй, часцей у маладняку.
Этыялогія
Птушкі заражаюцца пры заглынанні з вадой інвазійных прамежкавых (вадзяныя вослікі, рачкі-гамарусы) або рэзервуарных (рыбы сямейства карпавых) гаспадароў тэтрамерасаў. Энзаотыі адзначаюцца ў ліпені — жніўні.
Сімптомы
Хворыя птушкі трацяць апетыт, худзеюць, слабеюць, у іх парушаецца дзейнасць стрававальнай (панос), нервовай (прыгнечанасць), крывятворнай (анемія) сістэм. Маладняк адстае ў росце, пры значнай інвазіі гіне.
Прафілактыка і лячэнне
Мерамі прафілактыкі з’яўляюцца ізаляваная гадоўля маладняку на спрыяльных па тэтрамерозу вадаёмах або на сушы, змена вадаёмаў праз 1 — 2 гады, тэрмічнае абясшкоджванне корму.
У лячэнні выкарыстоўваюць чатыроххлорысты вуглярод.
Крыніцы
Літаратура
Петроченко В. И. Тетрамероз уток. — У кн.: Болезни птиц. 2 издание, М. 1971.
Спасылкі
Тетрамероз
Катэгорыя:Захворванні птушак Катэгорыя:Рабдытыдозы Катэгорыя:Рабдытыды