Тэлазіёзы. — С. 136—137 (, ) — гельмінтозы з групы нематадозаў, якія выклікаюцца круглымі чарвямі сямейства . Дарослыя асобіны ўсіх выяўленых да гэтага часу відаў роду паразітуюць пад кан’юнктывай вока і у навакольных тканках (такіх як павекі, слёзныя пратокі і да т. п.) розных млекакормячых, у тым ліку людзей, і птушак. Узбуджальнікам гельмінтозу з’яўляецца від або радзей — .

Этыялогія Яйцы адкладаюцца з сфармаванымі лічынкамі ў слёзную вадкасць дэфінітыўнага гаспадара. Паразітуюць пад кан’юнктывай вока ў сабак, ваўкоў, ліс, янотападобных сабак. Прамежкавым гаспадаром з’яўляецца муха віду . Поўзаючы ля ўнутранага вугла вока жывёлы, у меншай ступені, чалавека, муха заглынае яйцы разам са слёзнай вадкасцю. Увесь цыкл развіцця гельмінта завяршаецца за 50 дзён.

сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы ў сабак. Самец даўжынёй 7,7—12,72 мм; самка — 12,85—18,80 мм. Апісана паразітаванне гельмінта ў чалавека.

Клінічныя праявы Хворага турбуе ўзмоцнены слёзацёк, кан’юктывіт, кератыт, адчуванне іншароднага цела ў воку.

Дыягностыка Для дыягностыкі робяць агляд вачэй і прылеглых тканак на наяўнасць гельмінтаў. Дарослая асобіна вельмі актыўная, таму яе рухі прыкметныя.

Лячэнне Выдаленне гельмінтаў прамываннем вачэй 2 % растворам навакаіну.

Прафілактыка Прадухіленне ў эндэмічных месцах магчымасці траплення мух у вобласць вакол вачэй. Пасля кантакту з сабакамі варта старанна мыць рукі не падносячы да гэтага іх да вачэй.

Крыніцы

Літаратура Демидов Н. В. Потёмкин А. А. Справочник по терапии и профилактике гельминтозов животных. — М., 1980 Многотомное руководство по микробиологии, клинике и эпидемиологии инфекционных болезней. Том IX. ПРОТОЗОИНЫЕ БОЛЕЗНИ, ГЕЛЬМИНТОЗЫ, ЧЛЕНИСТОНОГИЕ, ИМЕЮЩИЕ МЕДИЦИНСКОЕ ЗНАЧЕНИЕ, И ЯДОВИТЫЕ ЖИВОТНЫЕ. Глава XXXIV. В. А. Гефтер. ПРОЧИЕ НЕМАТОДОЗЫ И КАЗУИСТИЧЕСКИЕ НАХОДКИ НЕМАТОД У ЧЕЛОВЕКА Издательство «МЕДИЦИНА», 1968. — Стр. 651. Otranto, D; Traversa, D (2005). «Thelazia eyeworm: an original endo- and ecto-parasitic nematode». Trends in Parasitology. 21 (1): 1-4. doi:10.1016/j.pt.2004.10.008. PMID 15639731

Катэгорыя:Нематадозы Катэгорыя:Тэлазііды