Самер Мак-Інташ (; нар. , Таронта) — канадская плыўчыха, чэмпіёнка і сярэбраны прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года, чатырохразовая чэмпіёнка свету на індывідуальных дыстанцыях і чэмпіён0, двухразовая чэмпіёнка Гульняў Садружнасці (2022), рэкардсменка свету на дыстанцыі 400 метраў комплексным плаваннем і інш. Лаўрэат прэміі Бобі Розенфельд як найлепшая спартсменка Канады (2023).

У 2025 годзе цягам пяці дзён яна ўсталявала новыя сусветныя рэкорды ў трох дысцыплінах. 7 чэрвеня на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем пераўзышла вынік дзеючай алімпійскай чэмпіёнкі Арыярн Тытмус. 9 чэрвеня на 200 метрах комплексным плаваннем пабіла рэкорд Кацінкі Хосу. Нарэшце, 11 чэрвнея на дыстанцыі 400 метраў комплексам плыўчыха палепшыла ўласнае ж сусветнае дасягненне.

Крыніцы

Катэгорыя:Плыўцы Канады