Тмутарака́нь (, , , ) — старажытны горад, які атаясняюць са сярэдневяковымі пластамі гарадзішча ў дэльце ракі Кубані (цяпер на паўднёвым беразе Таманскага заліва Азоўскага мора) на тэрыторыі станіцы Тамань Тэмрукскага раёна Краснадарскага краю Расіі.

У VI стагоддзі на месцы Тмутаракані існаваў антычны горад Германаса, у VIII—IX стагоддзях — падпарадкаванае Хазарскаму каганату паселішча Таматарха. Пасля разгрому Хазарскага каганата кіеўскім князем Святаславам Ігаравічам імаверна на гэтым месцы было заснавана паселішча Тмутаракань, якое стала цэнтрам Тмутараканскага княства і буйным гандлёвым горадам з гаванню. Тут жылі касогі, грэкі, аланы, славяне, армяне. Праз Тмутаракань падтрымліваліся эканамічныя і палітычныя сувязі паміж княствамі Рурыкавічаў, народамі Паўночнага Каўказа і Візантыяй. У X стагоддзі паселішча было абнесена сцяной з цэглы. У 1023 годзе князь Мсціслаў Уладзіміравіч пабудаваў у Тмутаракані царкву Багародзіцы.

У канцы XI стагоддзя Тмутаракань захоплена полаўцамі, затым Візантыяй і страціла сувязь з Руссю. Пасля 1094 года не згадвалася ў летапісах, апошні раз згадана ў «Слове пра паход Ігараў». У XIII стагоддзі належала генуэзцам, пазней Залатой Ардзе. У XV стагоддзі на месцы Тмутаракані існавала генуэзская калонія Матрэга, якую ў 1475 годзе разбурылі турэцкія войскі.

Гл. таксама Тмутараканскі камень

Крыніцы

Літаратура

Чхаидзе В. Н. Тмутаракань — владение Древнерусского государства в 80-е гг. Х — 90-е гг. ХІ веков. — М., 2010. — С. 20—37. — (Вестник Московского городского педагогического университета) Чхаидзе В. Н. Тмутаракань (80-е гг. X в. — 90-е гг. XІ в.): очерки историографии / Международная академия наук. Армавирский государственный педагогический университет; Центр археологических исследований АГПУ. — Армавир, 2006. — C. 139—174. — (Материалы и исследования по археологии Северного Кавказа. — Вып. 6) Тмутарака́нь // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 274—275. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с. Чхаїдзе В. М. Тмуторока́нь // Енциклопедія історії України: Т. 10. Т — Я / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — К.: В-во «Наукова думка», 2013. — С. 104—105. — 784 с.: іл. — ISBN 978-966-00-1359-9.

Спасылкі Устаева Э. Р., Финогенова С. И., Чхаидзе В. Н. Городище Гермонасса-Тмутаракань // Таманский музейный комплекс Тмутаракань, она существует // Тэлеканал «Моя планета»

Катэгорыя:Гарады Русі Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Расіі Катэгорыя:Хазарскі каганат Катэгорыя:Генуэзскія калоніі Катэгорыя:Метафары Катэгорыя:Гісторыя Краснадарскага края