Андрэй Багалюбскі (каля 1112 — 29.6.1174) — князь уладзіміра-суздальскі (1157—74).
Біяграфія Сын Юрыя Далгарукага. Каля 1150—51 яму належалі Тураў і Пінск. У 1169 захапіў Кіеў; пад яго ўплыў трапілі Смаленскія і Дзвінскія землі. Змагаўся супраць феадальнай знаці, спрыяў развіццю гандлю і рамяства, перанёс сталіцу княства ва Уладзімір. У час яго праўлення Уладзіміра-Суздальскае княства стала найбольш моцным на Русі. Забіты ў сваім замку ў Багалюбаве.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Вялікія князі ўладзімірскія