«Заря́» — абласная газета. Выходзіць 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт і Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў«Заря́» // Беларуская энцыклапедыя. Рэдакцыя размяшчаецца ў горадзе Брэсце па праспекце Машэрава, 75/1.
Заснавана ў верасні 1939 г. пад назвай «Рабочы» (26.9 — 24.12.1939) як орган Брэсцка-Літоўскага Часовага ўпраўлення, затым Часовага ўпраўлення г. Брэст. З 1940 г. мела назву «Зара». У перыяд з 1 студзеня 1940 г. да 21 чэрвеня 1941 г. выходзіла як орган Брэсцкага абкама КП(б)Б і абласнога Савета дэпутатаў працоўных.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б. Выдавалася каля возера Спораўскае Бярозаўскага раёна і ва ўрочышчы Хаваншчына каля в. Корачын Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці пры штабе Брэсцкага партызанскага злучэння ў 1943–1944 гг. Вядома 60 нумароў за перыяд з 6 мая 1943 г. да 26 ліпеня 1944 г. на рускай мове. Тыраж кожнага нумара складаў 200–300 экзэмпляраў. Рэдактар В. Ф. Калібераў.
Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той жа назвай. З лютага 1965 г. друкавалася як орган Брэсцкага абкама і Брэсцкага гаркама КПБ, абласнога i гapадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977).
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Алічбаваныя нумары газеты за 1940, 1941, 1944, 1945 гады на рэсурсе «Цифровая память Брестчины» Брэсцкай абластной бібліятэкі
Катэгорыя:Газеты Брэста Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:1939 год у Брэсце Катэгорыя:Праспект Машэрава (Брэст)