Зялёны конік (Tettigonia viridissima) — від насякомых надсямейства конікавых.

Апісанне Цела даўжынёй 27-42 мм, светла-зялёнага колеру. Вусікі даўжэйшыя за цела, шматчленікавыя. На брушку ў самак доўгі шаблепадобны яйцаклад. Надкрылы ў самцоў маюць орган стракатання. Заднія ногі скакальныя, на галёнках пярэдніх ног органы слыху.

Пашырэнне Пашыраны ў краінах з цёплым і ўмераным кліматам. Сустракаецца ў Еўропе, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Сібіры, на Далёкім Усходзе, на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. На Беларусі трапляецца ў садах, на сенажацях, лясных палянах.

Асаблівасці біялогіі Кормяцца дробнымі насякомымі і раслінамі.

Развіццё з няпоўным ператварэннем. За год даюць адну генерацыю. Яйцы зімуюць у глебе.

Літаратура

Катэгорыя:Конікавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе