«Жалезны кулак» () — фільм рэжысёра RZA аб баявых мастацтвах. Прэм’ера ў ЗША адбылася 2 лістапада 2012 года.
Сюжэт Падзеі разгортваюцца ў Кітаі, прыблізна ў сярэдзіне — канцы 19 стагоддзя. Фільм распавядае гісторыю чарнаскурага каваля, які ўмее рабіць зброю і з лёгкай рукі забяспечвае ёй усіх, у каго ёсць чым заплаціць. Кітай таго часу — жорсткае месца, таму зброя і веданне навыкаў кунг-фу дапамогуць жыхарам найбліжэйшай вёскі абараніць свае дамы і сем’і ад іншых кланаў.
У ролях Расел Кроу — Джэк Нож Кунг Ле — Бронзавы леў Люсі Лью — Мадам Блосам Байран Ман — Сярэбраны леў RZA — Тадэвуш Генры Сміт (Каваль) Рык Юн — Ікс-Блэйд Дэйв Батыста Медны Джэймі Чон — Лэдзі Сілкоу Пэм Грыер — маці Тадэвуша Ауян Цзін — Чань Эндру Лін і Грэйс Хуанг — двайняты