На́тан Аке́ (; нар. ) — нідэрландскі футбаліст, абаронца англійскага клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. Звычайна займае пазіцыю цэнтральнага абаронцы, але часам можа згуляць на левым флангуSmith, Adam (6.08.2020). «Nathan Ake: How would Bournemouth defender improve Manchester City?». Sky Sports..
Кар’ера Пачаў займацца футболам у роднай Гаазе ў акадэміі клуба «АДО Дэн Гааг», але ў веку 12 гадоў далучыўся да акадэміі «Феенорда»«Nathan Aké, oud Wilhelmus Jeugd speler, definitief naar Chelsea FC». V.V. Wilhelmus.. Патэнцыял хлопца запрыкмецілі скаўты англійскага «Чэлсі» і запрасілі юнака да сабе. Дэбютаваў Аке ў складзе «Чэлсі» ўжо 26 снежня 2012 года ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Норвіч Сіці», калі замяніў на пляцоўцы Хуана Мату ў дадатковы час. Аднак, хутка замацавацца ў складзе абаронца не здолеў. Наступнымі гадамі ён пераважна праводзіў час у арэндах. Асаблівай стала арэнда ва «Уотфард», які павярнуўся ў найвышэйшы англійскі дывізіён і чакаў падмацавання з мэтай захавання месца ў эліце. Ігрок дэбютаваў за клуб у нацыянальным першынстве 19 верасня 2015 года ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», калі з'явіўся на полі з лавы запасных. Свой першы гол забіў у матчы супраць «Ліверпула» праз некалькі месяцаў пасля таго. У гэты перыяд Аке выкарыстоўваўся пераважна на левым флангу абароны. 29 чэрвеня 2016 года Аке далучыўся ўжо да «Борнмута» на правах арэнды на сезон 2016—2017 гадоў«Ake loaned to the Cherries». Chelsea F.C.. Ігрок замацаваў у складзе, але ў сярэдзіне сезону быў адкліканы да «Чэлсі», дзе таксама выходзіў часам на пляцоўку. Пасля сканчэння сезон Аке вярнуўся ў «Борнмут» ужо як паўнавартасны футбаліст клуба. 5 жніўня 2020 года нідэрландзец стаў іграком «Манчэстэр Сіці» за 41 млн фунтаў стэрлінгаў«Nathan Ake completes City switch». Manchester City F. C.. Першыя сезоны абаронца яшчэ быў іграком ратацыі, але ў сезоне 2022—2023 гадоў ужо замацаваўся ў асноўным складзе дружыны.
Дасягненні «Чэлсі»: Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2015 Пераможца Лігі Еўропы: 2013
«Манчэстэр Сіці»: Чэмпіён Англіі: 2021, 2022, 2023, 2024 Уладальнік Кубка Англіі: 2023 Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2021 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2023 Уладальнік Суперкубка Еўропы: 2023 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2023
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Нідэрландаў Катэгорыя:Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Рэдынг Катэгорыя:Ігракі ФК Уотфард Катэгорыя:Ігракі ФК Борнмут Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці