Тача́нка — рысорная конная павозка з лёгкім адкрытым кузавам для парнай запрэжкі.

Тачанкі, у тым ліку з узмоцненай запрэжкай тройкай або чацвёркай коней, выкарыстоўваліся ў кавалерыі ў час Грамадзянскай вайны ў Расіі ў якасці рухомай баявой пляцоўкі пад станковы кулямёт. Баявы разлік кулямётнай тачанкі складаўся з 2—3 чалавек: наводчыка, памочніка і ездавога. У Вялікую Айчынную вайну тачанкі выкарыстоўваліся беларускімі партызанамі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Колавыя транспартныя сродкі Катэгорыя:Кавалерыя