Хуан Ібарола Аруэта (; ) — падпалкоўнік Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Біяграфія Вучыўся ў Таледскай пяхотнай акадэміі, дзе стаў таварышам Франсіска Галана. Удзельнічаў у Рыфскай вайне. Пазней уступіў у грамадзянскую гвардыю, даслужыўшыся да капітана.

Восенню 1936 года, у час грамадзянскай вайны, далучыўся да арміі Эўзкадзі, створанай баскскім часовым урадам. Прымаў удзел у бітве за Вільярэал на чале адной з калон. Пазней быў прызначаны камандзірам адной з дывізій I армейскага корпуса Эўзкадзі. Удзельнічаў у баях у Біскаі і бітве пры Сантандэры. Падчас Астурыйскай кампаніі камандаваў 50-й дывізіяй. Таксама браў удзел у бітве пры Эль-Мазука.

Далей камандаваў дывізіяй са складу XIV партызанскага корпуса, потым узначаліў XXII армейскі корпус. Адзначыўся ў ходзе ўзяцця Тэруэля.

У пачатку 1939 года камандаваў рэспубліканскімі войскамі ў Вальсекільскай наступальнай аперацыі. У канцы вайны падтрымаў пераварот палкоўніка Касада супраць урада Хуана Негрына. Часова прыняў на сябе камандаванне XXII армейскім корпусам.

У канцы вайны арыштаваны франкістамі. Спачатку ўтрымліваўся ў канцэнтрацыйным лагеры Лос-Альмендрас, а потым пераведзены ў Альбатэру. Пасля апынуўся ў зняволенні ў сталічным замку Санта-Барбара. Ваенна-палявым судом прысуджаны да смяротнага пакарання, але прысуд замянілі 30 гадамі зняволення. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны выйшаў на волю і вярнуўся на малую радзіму.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Ваенныя Іспаніі Катэгорыя:Падпалкоўнікі