Уладзімір Уладзіміравіч Кандрусевіч (нар. 1976, Мінск) — беларускі мастак, працуе ў станковым і манументальным жывапісе.
Сын беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча, па маці ўнук жывапісца Натана Воранава.
Скончыў манументальнае аддзяленне мастацкага факультэта БДАМ. Навучаўся ў Германіі, стажыраваўся ў Італіі, асвойваў ва Фларэнцыі жывапісныя прыёмы эпохі Адраджэння. Жыве ў Мінску. Член Беларуская саюза мастакоў.
Удзельнічаў у роспісе многіх беларускіх касцёлаў — у асноўным ствараў фрэскі. Працаваў у акадэмічных майстэрнях Міхаіла Савіцкага.
Творы станковага і манументальнага жывапісу экспанаваліся на беларускіх і міжнародных выставах. Асобныя творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Беларусі