Ада Лундвер (; , Хіюмаа, Эстонія — , , Эстонія) — эстонская актрыса і эстрадная спявачка.

Біяграфія Ада Лундвер нарадзілася 9 лютага 1942 года на эстонскім востраве Хіюмаа. У 1960 годзе працавала на гарбарна-абутковым камбінаце «Камунар» у Таліне. З 1961 года стала актрысай Дзяржаўнай філармоніі Эстонскай ССР. У 1964 годзе скончыла курсы артыстаў эстрады пры Талінскай філармоніі. Шмат здымалася ў 1960-х — пачатку 1970-х гадоў. У кінематографе Лундвер нараўне з Эвэ Ківі была адной з найбольш знакамітых эстонскіх актрыс.

У 1971—1983 гадах была замужам за вядомым эстонскім акцёрам Мікам Міківерам.

Памерла 6 кастрычніка 2011 года ў Таліне. Пахаваная на Лясных могілках у Таліне побач з мужам.