Дональд Генры Плезенс (; , Уорксап, Вялікабрытанія — , Сен-Поль-дэ-Ванс, Францыя) — англійскі акцёр, кавалер ордэна Брытанскай імперыі. За сваю творчую кар’еру зняўся больш як у 220 фільмах і тэлепраектах. У большасці карцін граў адмоўных персанажаў. Сярод усіх яго прац вылучаюцца ролі Эрнста Стаўра Блофельда ў фільме пра Джэймса Бонда «Жывеш толькі двойчы», доктара Сэма Луміса ў серыі фільмаў жахаў «Дзень усіх Святых» (удзельнічаў у стварэнні пяці фільмаў) і жанопадобнага ўладальніка замка ў трылеры «Тупік».

Зноскі