Вільяндзі () — возера на паўднёвай ускраіне горада Вільяндзі (Эстонія).
Эўтрофнае возера, якое размяшчаецца на ўзвышшы Сакала. Даўжыня возера каля 4,5 км, найбольшая шырыня 450 м, плошча воднай паверхні 160,6 га. Найбольшая глыбіня 11 м, сярэдняя глыбіня 5,6 м. Плошча вадазборнага басейна — 66,8 км². Вада ў возеры характарызуецца шчолачнай рэакцыяй (pH — 8,8). Утрыманне гідракарбанат-іёнаў — 200 мг/л. У возера ўпадаюць ручаі Війратсі, Ууэвескі і Валуоя, выцякае адна рака Раўдна.
Катэгорыя:Азёры Эстоніі