Сяргей Пятровіч Шупляк () — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2011). З 2022 года — дэкан гістарычнага факультэта БДПУ.

Біяграфія Нарадзіўся 24 красавіка 1979 года ў Мінску ў сям’і службоўцаў. Беларус. Бацька — Пётр Аляксеевіч Шупляк (нар. 1943) — беларускі гісторык, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дэкан гістарычнага факультэта БДУ (1991—1996).

У 2001 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 2002 годзе — магістратуру БДУ па спецыяльнасці «Сусветная гісторыя».

У 2002—2005 гадах навучаўся ў аспірантуры на кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдневякоўя гістарычнага факультэта БДУ. Навуковы кіраўнік — загадчык кафедры, доктар гістарычных навук, прафесар В. А. Федосік. У 2011 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Паломніцтва ў духоўным і сацыяльна-палітычным жыцці заходнееўрапейскага грамадства (IV-ХIII стст.)».

З 2005 года — выкладчык кафедры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэдневякоўя гістарычнага факультэта БДПУ. З 2015 года — на кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі.

З 2015 да 2020 гг. — намеснік дэкана па навуковай рабоце. У 2015—2016 гадах працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 159 г. Мінска. У 2013—2016 гадах выконваў абавязкі намесніка адказнага сакратара прыёмнай камісіі БДПУ.

У 2009 годзе пад агульным кіраўніцтвам прафесара М. І. Мініцкага склаў і падрыхтаваў да друку хрэстаматыю па гісторыі Старажытнай Грэцыі і Рыма.

Са жніўня 2022 года — дэкан гістарычнага факультэта БДПУ.

Навуковая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя рэлігіі сярэдневяковай Заходняй Еўропы, выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у навучальным працэсе. Аўтар больш за 80 навуковых публікацый.

Асноўныя публікацыі: Статус паломников в средневековом социуме Западной Европы / С. П. Шупляк // Працы гістарычнага факультэта БДУ : навук. зб. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 2013. — Вып. 8. — С. 155—165. Западноевропейские средневековые паломничества / С. П. Шупляк // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны : навук. зб. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: С. М. Ходзін (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 2013. — Вып. 8. — С. 108—120. Западноевропейские средневековые религиозные паломничества / С. П. Шупляк // Весн. БДУ. Сер. 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. — 2005. — № 1. — С. 15—20. Искусственный интеллект в процессе обучения истории: подходы к решению проблем заимствования / С. Шупляк // Беларускі гістарычны часопіс. — 2025. — № 6. — С. 53-56.

Крыніцы

Спасылкі Профіль у Google Акадэміі Сяргей Шупляк: «У першую чаргу я педагог, а потым ужо гісторык, з дзяцінства ўлюбёны ў свой прадмет» . — Настаўніцкая газета. — № 95, 13 снежня 2024 года

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка