Луіс Мігель Лімія Понтэ-і-Манса дэ Суньіга (; ) — іспанскі ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоўCSIC: Junta de Defensa Nacional..

Біяграфія Паходзіў з сям’і арыстакратаў і землеўладальнікаў. Служыў у кавалерыі. У 1931 годзе, калі была абвешчана Другая рэспубліка, пакінуў армію. У жніўні 1932 года прыняў удзел у спробе дзяржаўнага перавароту генерала Хасэ Санхурха (вядомай як Санхурхада). Пасля правалу ўцёк у ПартугаліюGipuzkoa 1936: Los dictadores de Burgos..

У ходзе ліпеньскага путчу 1936 года выступіў на баку змоўшчыкаў, прымаў удзел у паўстанні ў Вальядалідзе. У наступным камандавай 5-й пяхотнай дывізіяй, I і V карпусамі паўстанцкай арміі.

У жніўні 1939 года прызначаны генерал-капітанам Балеарскіх астравоў, але займаў гэтую пасаду ўсяго 9 дзён. Працягваў служыць у якасці камандуючага ўзброенымі сіламі ў МарокаIxent: Cronología del franquismo..

З 1943 па 1949 быў павераным у картэсах, а таксама кіраўніком Вышэйшага савета ваеннай юстыцыіCongreso de los Diputados: Índice histórico.. Выступаў за рэстаўрацыю манархііB. de Riquer. El último Cambó, 1936-1947. Barcelona 1997, página 225. . У 1949 годзе на некаторы час, у сувязі з адсутнасцю Франсіска Франка, быў рэгентам краіныGeocities: Gobiernos de Franco..

Абвінавачванні Быў адным з 35 высокапастаўленых чыноўнікаў рэжыму Франка, пасмяротна абвінавачаных у 2008 годзе Нацыянальным судому у здзяйсненні шматлікіх злачынств у часы грамадзянскай вайны і ў першыя гады рэжымуTexto del auto de 16 de octubre de 2008Documento: Auto del juez Garzón en que se inhibe de investigar la causa del franquismo.El País: Garzón reparte la causa del franquismo..

Крыніцы

Спасылкі Juzgado Central de Instrucción n.º 5. Audiencia Nacional (Madrid) Auto contra los líderes del franquismo.

Катэгорыя:Рэгенты Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты) Катэгорыя:Генералы Іспаніі