Генадзь Яўгенавіч Хацько (нар. у 1957, в. Каўпакі, Гродзенскі раёнЗміцер Панкавец, Генерал знік // Наша Ніва, 24 лютага 2010.) — беларускі генерал-маёр міліцыі (з 20 лютага 2008 года) УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 20 февраля 2008 г. № 105 О присвоении Г. Е. Хоцько специального звания генерал-майора милиции , супрацоўнік сістэмы ўнутраных спраў.

Біяграфія Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства». У сістэме ўнутраных спраў працаваў з 1978 года. Быў у 1989—1993 гадах намеснікам начальніка Гродзенскага РАУС, у 1993—1999 гадах начальнікам Бераставіцкага РАУС, у 1999—2003 гадах Кастрычніцкага РАУС Гродна, у 2003—2005 гадах намеснікам начальніка УУС Гродзенскай вобласці і ў 2005—2009 гадах начальнікам УУС Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэтаУКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 20 января 2005 г. № 36 О НАЗНАЧЕНИИ Г. Е. ХОЦЬКО НАЧАЛЬНИКОМ УПРАВЛЕНИЯ ВНУТРЕННИХ ДЕЛ ГРОДНЕНСКОГО ОБЛИСПОЛКОМА УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 3 ноября 2009 г. № 530 Об освобождении Г. Е. Хоцько от должности начальника управления внутренних дел Гродненского облисполкома и увольнении из органов внутренних дел . Быў таксама дэпутатам Гродзенскага абласнога савета.

На час кіравання Генадзя Хацько прыпала гучная палітычная справа — арышт ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі, якіх вінавацілі ў падрыхтоўцы тэракта супраць былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі.

4 лістапада 2009 года Хацько быў афіцыйна зняты пасады кіраўніка Гродзенскай абласной міліцыі ў сувязі са "здзяйсненнем учынкаў, якія дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў» (падпункт 15 пункта 154 Палажэння аб праходжанні службы ў органах УС РБ).

Справа Генадзя Хацько закруцілася летам 2009 года. Тады Рада бяспекі сумесна з Камітэтам дзяржкантролю і КДБ зацікавілася катэджам генерала ў Лідскім раёне. Была заведзеная крымінальная справа за «злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі», якая прадугледжвала да шасці гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

У лютым 2010 года ён выйшаў з дому і больш не паказваўся. Пазней Хацько абвешчаны ў вышук.

Узнагароды 19 верасня 2008 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета МіністраўПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 19 верасня 2008 г. № 1371 Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1957 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне Катэгорыя:генералы Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Зніклыя без вестак Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў