Татэ́ўскі манасты́р () — помнік сярэдневяковага дойлідства, манастырскі комплекс у Сюнікскай вобласці Арменіі, каля сяла Татэў. Рэзідэнцыя Сюнікскага мітрапаліта.
Заснаваны ў IX стагоддзі на месцы больш старых культавых збудаванняў. Знаходзіцца на ўзвышэнні на краю цясніны ракі ВаратанТатевский монастырь // Проект Armenian Geographic.
Архітэктурны комплекс манастыра уключае цэрквы Грыгорыя (1836—1848), Пагоса і Петраса (895—906), надбрамную Аствацацын (XI стагоддзе), культавы манумент «Гавазан» — слуп, які гойдаецца (904), крапасны сцены, жылыя і гаспадарчыя пабудовы XVII—XVIII стагоддзяў. На тэрыторыі Татэўскага манастыра знаходзіцца культурны цэнтр (Татэўскі ўніверсітэт, скрыпторый, бібліятэка).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Татевский монастырь // Армянский музей Москвы и культуры наций Проект Armenian Geographic Татевский монастырь // Проект Armenian Geographic Монастырь Татев // Armenia Discovery Армянский монастырь Татев отмечает 1100-летие // Агенство религиозной информации «Благовест-Инфо»
Катэгорыя:Манастыры Арменіі Катэгорыя:Сюнік Катэгорыя:З’явіліся ў IX стагоддзі