Аркадзь (Аарон) Яфімавіч Гураў (, — ) — беларускі кампазітар.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску. Скончыў Беларускую кансерваторыю ў 1979 годзе. У 1980—1989 канцэртмайстар Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1980 года, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1983 года.
Памёр года.
Творчасць У творчасці пераважаў інтэлектуальны пачатак. Працаваў Найбольш у галіне камернай музыкі. Сярод твораў: квартэт-сюіта для 2 скрыпак, альта і віяланчэлі ў 10 частках (1973), рок-кантата «Страцім-лебедзь» на верш М. Багдановіча (1976), вакальны цыкл «Пяць зонгаў з лірыкі Брэхта» для сярэдняга голаса і фартэпіяна (1976), сімфонія для камернага аркестра ў 3 частках (1978), вакальна-сцэнічная сюіта «Апраўданне Афеліі» для мецца-сапрана скрыпкі і фартэпіяна (абедзве 1979), інвенцыя для цымбал і мандаліны «Ямбы» (1981), мюзікл «Вайны не будзе, Андрамаха!» па матывах трагікамедыі Ж. Жыраду «Траянскай вайны не будзе» (1983), 2 камерныя кантаты на вершы Р. Рыльке (1984, 1985), 2 сюіты для камерна-інструм. ансамбля (1987), «Сем храматычных мадрыгалаў пра Невядомую Айчыну» для змешанага хору а капэла (1988—1989) і інш.
Пісаў музыку для драматычных спектакляў «Жаніцьба Бальзамінава» (1984), «I зноў Несцерка» (1987), «Пінская шляхта» (1988), «Матроская цішыня» (1989), а таксама да дакументальных фільмаў «Рэвалюцыйны эцюд» (1987), «Адам і Марыля» (І988), сімфонія «Кніга Клезмераў» для сімфанічнага аркестра ў 3 частках (1993), «Вялікая Сарабанда Цярэзіенштата» для сімфанічнага аркестра (2002) і інш.
Крыніцы
Літаратура