Павел Казлоўскі (каля 1593 — ) — дзеяч каталіцкай царквы, пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся на Падляшшы. У 1611 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1624 ксёндз. Вывучаў у Вільні філасофію (1616—18), тэалогію (1621—25). Прэфект школы ў Оршы (1626—28), Полацку (1628—29), Плоцку (1631—33), прыдворны місіянер біскупа (1636—37), суперыёр у Гародні (1638—39), рэктар Смаленскага калегіума (1641—43).
Выдаў папулярныя кніжкі па аскезе і малітоўнікі, у т.л. «Snopek nabożeństwa Kongregacyey Naświętszey Panny Maryey Niepokalanego Poczęcia y szczęśliwego z tego świata Zesczia» (Варшава, 1643).
Літаратура
Катэгорыя:Езуіты Вялікага Княства Літоўскага