«Поўдзень» () — драматычны мастацкі фільм 1983 года рэжысёра і сцэнарыста Віктара Эрысэ.

Сюжэт Фільм апавядае гісторыю дзяўчынкі Эстрэльі (Сансалес Арангурэн), якая жыве на ўскрайку паўночнаіспанскага горада са сваім бацькам Агусцінам (Амера Антануці) і маці Хуліяй (Лола Кардона). Вучоны, што ўмее шукаць ваду пры дапамозе маятніка, бацька бачыцца Эстрэльі загадкавым чараўніком. Дзіўныя яго паводзіны хаваюць у сабе страчаныя ўспаміны пра Грамадзянскую вайну і балючую настальгію па «поўдні» — месцы, якое захоўвае ключы да загадкі ягонай душы. Калі дачка вырастае, бацька дзеліцца з ёй сакрэтам свайго майстэрства, але нічога не расказвае пра сваё дзяцінства. Успаміны дарослай Эстрэльі пра мімалётныя сустрэчы, ціхія размовы і невыказныя пачуцці складваюцца ў складаную мазайку адносін бацькі і дачкі.

Акцёрскі склад Сансалес Арангурэн — Эстрэлья, 8 гадоў Ісіяр Бальяін — Эстрэлья, 15 гадоў Амера Антануці — Агусцін Арэнас Лола Кардона — Хулія, жонка Агусціна Арор Клеман — Ірэн Рыас

Узнагароды На 36-м Канскім кінафестывалі фільм быў намініраваны на «Залатую пальмавую галіну». На Чыкагскім кінафестывалі 1983 года карціна ўдастоілася галоўнай узнагароды — прыза «Залаты Х’юга».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Іспаніі 1983 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1983 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1983 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Іспаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы на іспанскай мове Катэгорыя:Фільмы Віктара Эрысэ