Трафальгарская плошча () — плошча ў цэнтры Лондана, дзе, на месцы Чарынгскага крыжа, сыходзяцца тры галоўныя вуліцы Вэстмінстэра — Стрэнд, Уайтхол і Мэл. Першапачаткова насіла назву Плошча караля Вільгельма IV, але канчатковую назву атрымала ў гонар перамогі Вялікабрытаніі пры Трафальгары ў 1805 г.

Архітэктура У цэнтры плошчы — з цёмна-шэрага граніту вышынёй 44 м, увянчаная статуяй адмірала Нельсана. Чатыры бакі калоны ўпрыгожаны фрэскамі, вырабленымі з захопленых і пераплаўленых напалеонаўскіх гармат. Яна збудавана ў 1840—1843 гг., акружана скульптурамі львоў і фантанамі. Па вуглах плошчы — чатыры скульптуры.

Вакол плошчы размяшчаюцца Лонданская Нацыянальная галерэя, царква Св. Марціна ў палях (арх. Дж. Гібс, 1721), і некалькі пасольстваў.

Гл. таксама Плошча Пікадзілі

Літаратура

Артыкулы .

Кнігі

(hbk.) Second edition published as (pbk.)

Спасылкі

Афіцыйная старонка на сайце мэрыі Лондана Вэб-камера на Camvista.com

Катэгорыя:Плошчы Лондана Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Джона Нэша Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Чарлза Бэры