Разведвальная супольнасць Злучаных Штатаў, РС () — зборны тэрмін для абазначэння 17 асобных урадавых устаноў ЗША, перад якімі стаіць задача збору інфармацыі і вядзення разведвальнай дзейнасці. Разведсупольнасць уяўляе сабой дарадчы орган для каардынацыі разведвальных дзеянняў асобных устаноў выканаўчай улады, якія збіраюць тэхнічнымі і агентурнымі сродкамі інфармацыю для абароны нацыянальнай бяспекі.
РС заснавана урадавым распараджэннем № 12333, падпісаным 4 снежня 1981 года прэзідэнтам Р. Рэйганам.
Прызначэнне Паводле ўрадавага распараджэння № 12333Правительственное распоряжение № 12333 текст , РС ЗША мае шэсць асноўных мэт: Збор інфармацыі, неабходнай для прэзідэнта, Савета нацыянальнай бяспекі, Дзяржаўнага сакратара, міністра абароны і іншых службовых асоб выканаўчай улады для выканання імі сваіх абавязкаў; Арганізацыя і развіццё разведкі; Збор інфармацыі, якая тычыцца правядзення мерапрыемстваў па абароне нацыянальнай бяспекі, разведвальнай дзейнасці накіраванай супраць краіны, дзеянняў міжнароднага тэрарызму і/або наркотыкаў, а таксама іншых варожых дзеянняў, накіраваных супраць ЗША з боку замежных дзяржаў, арганізацый, асоб і іх агентаў; Спецыяльныя мерапрыемствы (вызначаецца як мерапрыемствы, якія праводзяцца ў падтрымку знешнепалітычных задач за мяжой, што плануюцца і ажыццяўляюцца там, дзе «роля ўрада Злучаных Штатаў не з’яўляецца відавочнай або публічна не прызнаная», а таксама функцыі для падтрымкі такіх відаў дзейнасці, але якія не прызначаныя для ўплыву на палітычныя працэсы, грамадскую думку, палітыку ці сродкі масавай інфармацыі і не ўключаюць у сябе дыпламатычную дзейнасць, збор і падрыхтоўку разведвальнай або звязаных з ёй дапаможных функцый); Кіраўніцтва і падтрымка дзейнасці разведкі ў ЗША і за мяжой, неабходнай для выканання зацверджаных мерапрыемстваў; Іншая разведвальная дзейнасць, якую час ад часу прэзідэнт можа накіроўваць.
Службы і агенцтвы Разведсупольнасць уключае ў сябе 17 асноўных разведвальных службаў (таксама званых членамі разведсупольнасці ЗША). ЦРУ з’яўляецца асноўнай незалежнай ад іншых міністэрстваў і ведамстваў службай палітычнай разведкі ўрада. Астатнія 16 членаў разведсупольнасці ўваходзяць у склад розных федэральных міністэрстваў і ведамстваў.
Разведвальную супольнасць узначальвае дырэктар Нацыянальнай разведкі (адначасова з’яўляецца саветнікам прэзідэнта па разведцы). Яго апарат — частка супольнасці, але ўяўляе сабой адміністрацыйную, а не разведвальную структуруЭлементы Разведывательного ведомства .
ЦРУ Дзяржаўны дэпартамент Бюро разведкі і даследаванняў Дыпламатычная служба бяспекі Міністэрства фінансаў Упраўленне контртэрарыстычнай і фінансавай разведкі Міністэрства абароны Разведвальнае ўпраўленне Міністэрства абароны (РУМА) Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) Разведвальнае ўпраўленне арміі Разведвальнае ўпраўленне ВПС Разведвальнае ўпраўленне ВМС Разведвальнае ўпраўленне КМП Нацыянальнае агенцтва геапрасторавай разведкі Нацыянальнае ўпраўленне ваенна-касмічнай разведкі Міністэрства энергетыкі Упраўленне разведкі і контрразведкі Міністэрства ўнутранай бяспекі Упраўленне разведкі і аналізу Разведвальнае ўпраўленне берагавой аховы Міністэрства юстыцыі ФБР Упраўленне па барацьбе з наркотыкамі
Дырэктар Нацыянальнай разведкі Да 2005 года, разведвальную супольнасць узначальваў дырэктар ЦРУ, пасада якога афіцыйна была Дырэктар Цэнтральнай разведкі. З 21.04.2005 года супольнасць узначальвае Дырэктар Нацыянальнай разведкі, які з’яўляецца саветнікам прэзідэнта ЗША па пытаннях разведкі і саветнікам па разведцы ў Савеце нацыянальнай бяспекі. У яго кампетэнцыю ўваходзяць абавязкі па каардынацыі дзеянняў розных ведамстваў, якія ўваходзяць у разведвальную супольнасць; абавязкі па кіраванні ЦРУ перайшлі да асобна створанай пасады.
У штат дырэктара Нацыянальнай разведкі ўваходзіць Упраўленне дырэктара Нацыянальнай разведкі, намеснікі па зборы інфармацыі, намеснік па аналізе інфармацыі і дырэктар па персаналу; таксама яму падпарадкоўваецца дырэктар ЦРУ.
Дырэктару забаронена наўпрост умешвацца ў работу Міністэрства абароны, Агенцтва нацыянальнай бяспекі і іншых службаў, якія ўваходзяць у супольнасць; яго задача складаецца ў абагульненні інфармацыі. Кіраванне асобнымі ведамствамі супольнасці ажыццяўляецца іх начальнікамі, якія даюць справаздачу перад прэзідэнтам.
Крыніцы
Спасылкі Разведвальнае ведамства ЗША - афіцыйны сайт Служба даследаванняў Кангрэса. Паведамленні адносна разведвальнага ведамства ЗША (дакументы ў вольным доступе) Павел Густэрын. Эмі Мак-Оліф, старшыня Нацыянальнага савета па разведцы ЗША // "Око планеты", 28.05.2018 Трамп настроіўся на"глыбінную дзяржаву". Прэзідэнт ЗША пазбаўляецца ад супрацоўнікаў спецслужбаў, якія маюць дачыненне да спробы пазбавіць яго ўлады // НГ, 5.04.2020
Катэгорыя:Спецслужбы ЗША Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі