Луіс Барсела Хавер (; 31 жніўня 1896 — 15 сакавіка 1939) — палкоўнік Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Біяграфія Ваенную кар’еру Барсела пачаў у пяхоце. Прымаў удзел у Рыфскай вайне.
Стаў членам масонскай ложы. У асяроддзі масонства быў вядомы пад псеўданімам «Піфагор». Да 1934 года Барсела быў рэгіянальным намеснікам вялікага магістра Марока.
У гады Другой рэспублікі ён далучыўся да Антыфашысцкага рэспубліканскага ваеннага саюза і партыі Рэспубліканская левая.
У 1936 годзе заняў пасады памочніка прэзідэнта ўрада Сант’яга Касарэса Кірогі па ваенных справах і памочніка ваеннага міністра.
У пачатковы перыяд грамадзянскаай вайны Барсела прымаў удзел у разгроме паўстанцкіх атрадаў у Мадрыдзе. Затым ён уключаны ў ваенны трыбунал, выносіў прысуды удзельнікам паўстання ў казармах Мантаньі. Пасля Луіс Барсела разам з Хуліа Мангада займаўся наборам байцоў у апалчэнні. У гэты ж час стаў членам Камуністычнай партыі.
У жніўні 1936 года прызначаны начальнікам Галоўнай інспекцыі апалчэння (потым перайменаваная ў Ваеннае камандаванне апалчэння). У наступным Барсела ўдзельнічаў у аблозе таледскага Алькасара, падчас чаго быў паранены.
З кастрычніка кіраваў калонай «Лібертад», удзельнічаючы ў абароне Мадрыда, у прыватнасці, у баях ля Каса дэ Кампа і на Карунскай дарозе. У апошнім выпадку, узначаліўшы 35-ю змешаную брыгаду, быў сур’ёзна паранены.
У маі 1937 годзе Барсела прыняў камандаванне 2-й дывізіяй. Камандаваў гэтай часцю ў ходзе наступлення на Сеговію. У красавіку 1938 года ён быў прызначаны камандзірам I армейскага корпуса.
Калі 5 сакавіка 1939 года адбылося паўстанне палкоўніка Касада, Барсела першапачаткова захоўваў нейтральную пазіцыю. Нарэшце, 7 сакавіка ён вырашыў дзейнічаць і выступіў супраць змоўшчыкаў.
Аднак мяцежны Савет нацыянальнай абароны здолеў захапіць уладу. Барсела быў арыштаваныArchivo Histórico Nacional, Causa General, 1564, expediente 3. і прысуджаны да смяротнага пакарання, пасля чаго расстраляны.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Палкоўнікі Катэгорыя:Ваенныя Іспаніі Катэгорыя:Пакараныя смерцю ваенныя Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Іспаніі