Рыхард Саламонавіч Шульц (16.06.1886, Саратаў — 9.10.1973, Алматы) — савецкі гельмінтолаг, доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1939). Заслужаны дзеяч навукі Казахскай ССР (1956).
Біяграфія Удзельнічаў у грамадзянскай вайне () і барацьбе з ( ).
Скончыў Саратаўскі ўніверсітэт (1919). У 1923—1924 гадах — супрацоўнік Бухарскай экспедыцыі па вывучэнні паразітарных хвароб. У 1924—1929 гадах — асістэнт кафедры гельмінталогіі Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай жывёлагадоўлі (Масква). У 1929—1941 гадах намеснік дырэктара Усесаюзнага інстытута гельмінталогіі. У 1947—1967 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, навуковы кансультант .
Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя працы прысвечаны марфалогіі і біялогіі, філагеніі і сістэматыцы гельмінтаў, а таксама імуналогіі і патагенезу гельмінтозаў жывёл, іх выяўленню, лячэнню і прафілактыцы. Р. Шульц прапанаваў спосаб выгнання глістоў з арганізма буйной рагатай жывёлы пры і лёгачных гельмінтозах свіней, эхінакакозе буйной рагатай жывёлы, заклаў асновы прафілактыкі кішачных , займаўся прафілактыкай эхінакакозу ў авечкагадоўлі і інш. Цікавіўся пытаннямі пошуку спосабаў барацьбы з гельмінтозамі.
Навуковыя працы
Гельминты человека(1929); Гельминтозы крупного рогатого скота и его молодняка(1937); Гельминты и гельминтозы сельскохозяйственных животных(1964); Основы общей гельминтологий (1970—1976).
Крыніцы
Літаратура
Рихард Соломонович Щульц : [некролог] // Труды Всесоюзного института гельминтологии имени К. И. Скрябина. Вопросы ветеринарной гельминтологии. — Москва, 1973. — Т. 20. — С. 11—12.
Катэгорыя:Гельмінтолагі Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Заолагі СССР Катэгорыя:Заолагі Казахстана Катэгорыя:Біёлагі Казахстана