Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — колішні каталіцкі храм у вёсцы Журавічы Рагачоўскага раёна.

Гісторыя Драўляны храм пабудаваны ў 1720 годзе па фундацыі мясцовага абывацеля Юдзіцкага, было звыш 800 парафіянZyskar J. Nasze košcioty. Archidjecezja Mohylowska. Warszawa, 1913. S. 59—62.. У канцы XVIII стагоддзя архітэктура храма набыла рысы стылю класіцызму. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў не быў скасаваны і прыняў парафіян суседняга закрытага касцёла ў вёсцы Свержань. У пачатку XX стагоддзя ксяндзом Вайцяховічам была ўзведзена адасобленая мураваная трох’ярусная шатровая званіца-брама.

Архітэктура Быў вырашаны цэнтрычным крыжова-купальным аб’ёмам, завершаным у сяродкрыжжы вялікім васьмігранным барабанам пад сферычным з заломам купалам. Тарцы двухсхільных дахаў 6ылі закрыты трохвугольнымі франтонамі. Восі фасадаў адзначаліся паўкруглымі люкарнамі. У галоўным алтары знаходзілася скульптура Хрыста, меўся алтар Святога Антонія.

Пробашчы Мацвей Сакалоўскі; Чачот; Ігнацій Бернатовіч; Пётр Грыб (1903—1906); Карл Бялініс (1907—1909); Эдвард Феліксавіч Вайцэховіч (1909—1916?); Стэфан Мікалаевіч Война (1926—1928).

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Журавічы Катэгорыя:Колішнія касцёлы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Драўляныя касцёлы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1720 годзе Катэгорыя:Касцёлы Рагачоўскага раёна