Мернік літоўскі () — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім у 16 — 18 стагоддзі, які займаўся вызначэннем межаў і вымярэннем зямельных участкаў, быў членам падкаморскага суда. Пасада мерніка распаўсюдзілася з пачаткам валочнай памеры. Звычайна мернікаў прызначалі з шляхціцаў, аселых у адпаведным ваяводстве або павеце. Прыладамі працы мернікаў былі шнуры, жэрдкі, металічныя ланцугі. Вялікія адлегласці вымяралі крокам і з дапамогай астралябій з дыёптрамі, мензульных столікаў.

У 18 стагоддзі ўведзены ўрад генеральнага мерніка літоўскага (у 1726 ім быў гарадзенскі ландвойт К. Сямашка), пазней — мерніка літоўскага.

Пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі (канец 18 ст.) мерніцтвам займаліся расійскія землямеры, якія былі дзяржаўнымі службоўцамі. Мернікі да часу скасавання Статута ВКЛ у 1840 годзе выконвалі другарадныя дапаможныя абавязкі.

Мернікамі літоўскімі былі: Сымон Вранеўскі (мернік каралеўскі 1631) Юзаф Багуфал (1762—1674) Тадэвуш Штэйн (1781 — ?)

Літаратура

Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.

Катэгорыя:Ураднікі Вялікага Княства Літоўскага