Універсітэт імя Ф. Лаваля () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Квебек у правінцыі Квебек, Канада.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны каталіцкім біскупам Франсуа дэ Лавалем з французскага магнацкага роду Манмарансі як Квебекская семінарыя ў 1663 годзе, што робіць яго старэйшай вышэйшай навучальнай установай у Канадзе і першай установай Паўночнай Амерыкі, якая надае вышэйшую адукацыю на французскай мове. Універсітэт, які быў заснаваны ў Старым Квебеку, пераехаў у новы кампус у 1950-х гадах. Ён уваходзіць у шэраг 10 лепшых канадскіх універсітэтаў па фінансаванні даследаванняў.

Факультэты і школы Адміністрацыя Сельская гаспадарка і харчаванне Архітэктура, горадабудаўніцтва і выяўленчае мастацтва Стаматалогія Адукацыя Права Літаратура і гуманітарныя навукі Лесаводства, геаграфія і геаматыка Міжнародныя даследаванні Мастацтва Медыцына Музыка Медсястрынства Фармацыя Філасофія Прыродазнаўства і інжынерыя Сацыяльныя навукі Тэалогія і рэлігіязнаўства Магістратура і аспірантура

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады