Ёсіп Руньянін (, ; 8 снежня 1821 года, Вінкаўцы, Аўстрыйская імперыя — 2 лютага 1878 года, Нові Сад, Аўстра-Венгрыя) — харвацкі кампазітар, вядомы дзякуючы складанню мелодыі харвацкага нацыянальнага гімна.
Біяграфія Руньянін нарадзіўся сербскай сям’і ў снежні 1821 годаMark Biondich (2005). "Croatia". In Richard C. Frucht. «Eastern Europe: An Introduction to the People, Lands, and Culture». 1. Santa Barbara, California: ABC-CLIO. p. 419. .. Быў ахрышчаны ў сербскай праваслаўнай царкве ў Вінкаўцах. У гэтым жа горадзе атрымаў адукацыю, а затым навучаўся ў горадзе Срэмскі-Карлаўцы. Служыў у аўстрыйскім імператарскім войске ў якасці кадэта ў горадзе Гліна«Runjanin, Josip» . Miroslav Krleža Lexicographical Institute.. Падчас службы атрымаў чын капітана, а таксама навучыўся іграць на фартэпіяна. Падчас службы зацікавіўся рухам ілірыстаў і пазнаёміўся з паэтам Антунам Міханавічам«Josip Runjanin (Josif)». Hrvatski povijesni portal.. Агульнапрызнана, што Руньянін, аматар музыкі, напісаў музыку да патрыятычнай харвацкай песні Міханавіча «Наша цудоўная радзіма» ў 1846 годзе. Харвацкая гімн спачатку граў на вуліцах Заграбу ў 1891 годзе падчас харвацка-славонскай выстаўкі.
Пазней стаў палкоўнікам. У 1864 годзе ва ўзросце 43 гадоў, Руньянін ажаніўся з дачкой капітана Тома Петкавіча«Josip Runjanin». Biografije.org.. У 1865 годзе ўвайшоў у Харвацкі сабар. Пасля выхаду на пенсію, Руньянін пераехаў у Нові Сад, дзе памёр 2 лютага 1878 года. Пахаваны ў Нові Сад.
Зноскі
Спасылкі Живот и смрт композитора «Лијепе наше»
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вінкаўцах (Харватыя) Катэгорыя:кампазітары Харватыі