Валянцін Багратавіч Тапуры́дзэ (; — Топуридзе Валентин Багратович // Расійская акадэмія мастацтваў) — савецкі грузінскі . Народны мастак Грузінскай ССР (1958), правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1970, член-карэспандэнт з 1958 года).
Біяграфія Нарадзіўся ў Тыфлісе. У 1931 годзе скончыў Тбіліскую акадэмію мастацтваў. Вучань Я. І. Нікаладзэ, М. П. Кандэлакі, Я. Я. Лансерэ І. А. Шарлеманя. З 1938 года выкладаў у Тбіліскай акадэміі мастацтваў, з 1962 года — прафесар, у 1972—1980 гадах — кіраўнік творчай майстэрні скульптуры.
Творчасць Творчасць Валянціна Тапурыдзэ адметная манументалізмам, эпічнасцю па вобразным ладзе. Акрамя манументальнага жанру, працаваў у жанры партрэтнай скульптуры.
Сярод твораў скульптара: фігура «Перамога» і статуя А. Цэрэтэлі на будынку тэатра ў Чыятуры (1945—1950); помнікі У. І. Леніну ў Тбілісі (1956), Калінінградзе (1958, на Плошчы Перамогі), Руставі (1961), Маскве; скульптурныя кампазіцыі і партрэты «Паэт А. Цэрэтэлі» (1949), «Перамога» (1950), «Рабочы-ліцейшчык» (1957), «Дзяўчына» (1960), «У. І. Ленін» (1961), «Акцёр Эрнст Буш» (1966), «Архітэктар Р. В. Чхеідзэ» (1971) і іншыя.
Узнагароды і званні Народны мастак Грузінскай ССР (1958) Сталінская прэмія другой ступені (1950) Ордэн «Знак Пашаны» Медалі
Зноскі
Літаратура
Топури́дзе Валентин Багратович // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 кн. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 299. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.
Спасылкі Топуридзе Валентин Багратович // Расійская акадэмія мастацтваў Topuridze Valentin // Georgian Modern and Contemporary Visual Arts Database Топуридзе Валентин Багратович (1907—1980) // Трамвай искусств ვალენტინ თოფურიძე // Biographical Dictionary of Georgia
Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары-манументалісты СССР Катэгорыя:Скульптары Грузіі