Тапі́лаўскае бало́та — балота на паўднёвым захадзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі, у вадазборы ракі Сцвіга.
Балота вярховага (60 %), нізіннага (20 %), мяшанага (10 %) і пераходнага (10 %) тыпаў. Плошча складае 11 000 гектараў, у межах прамысловага пакладу торфу — 6200 гектараў. Глыбіня пакладу торфу да 5,8 м, сярэдняя 2,1 м. Запасы торфу на 1 студзеня 1984 года каля 19,2 млн м³. Каля 500 гектараў плошчы Тапілаўскага балота асушана і выкарыстоўваецца пераважна пад сенажаць. На неасушанай частцы балота пераважна хваёвы лес, хмызнякі, месцамі асака, чарот, трыснёг.
На балоце біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Букчанскі».
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Валентина Леснова Дикими тропами // Газета «Навука». 6.07.2020. № 27. Заказник «Букчанский» // Сайт Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Балоты Лельчыцкага раёна Катэгорыя:Балоты Палесся