Нуца Бузаладзэ (; нар. 28 студзеня 1997 года) — грузінская і аўтарка песень. Прадстаўніца Грузіі на конкурсе песні Еўрабачанне 2024, заняла 21 месца. Пераможца фестывалю «Новая хваля 2014».
Біяграфія Бузаладзэ нарадзілася ў Тбілісі, але вырасла ў Турцыі. З 5 гадоў яна выступала ў складзе дзіцячага гурта «Мартве», а пазней была вядучай вакалісткай і гітарысткай іншага ансамбля «Мзіуры». Нуца пачала браць урокі ігры на фартэпіяна ва ўзросце 8 гадоў.
Бузаладзэ некалькі гадоў жыла ў Лос-Анджэлесе, дзе яна набыла шырокі музычны досвед. З 2024 года яе пастаянным месцам жыхарства з’яўляецца Дубай.
Кар’ера Бузаладзэ пачала сольную кар’еру ў 2011 годзе, калі прыняла ўдзел у конкурсе Georgia’s Got Talent.
У 2014 годзе прыцягнула ўсеагульную ўвагу, прадстаўляючы Грузію на музычным фестывалі «Новая хваля» ў Латвіі, які яна выйграла.
У 2017 годзе Бузаладзэ выпусціла песню «White Horses Run», з якой яна заняла другое месца ў грузінскім адборы на конкурс песні Еўрабачанне 2017.
У 2019 годзе выпусціла дэбютны альбом Nutsa22 на грузінскай і англійскай мовах.
У 2023 годзе спявачка прымала ўдзел у дваццаць першым сезоне шоу American Idol, заняўшы месца ў топ-12.
Крыніцы
Спасылкі Official website
Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2024 Катэгорыя:Прадстаўнікі Грузіі на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Удзельнікі American Idol