Кенет Эрнэст Това (; нар. 21 сакавіка 1961) — генерал-лейтэнант арміі ЗША ў адстаўцы. Начальнік Цэнтральнага камандавання спецыяльных аперацый (2011—2013) і камандавання спецыяльных аперацый арміі (2015—2018).
Біяграфія У арміі з 1983 года. Спачатку служыў у 508-м пяхотным палку, потым у 504-м стралковым парашутна-дэсантным. У перыяд з 1987 па 1989 гады прайшоў падрыхтоўку да службы ў спецназе. Залічаны ў 10-ю групу сіл спецыяльнага прызначэння. У час вайны ў Персідскім заліве накіраваны ў Турцыю, з тэрыторыі якой прымаў удзел у асобных місіях аперацыі «Бура ў пустыні», а ў пасляваенны перыяд — аперацыі «Provide Comfort». У 1990-я гады падраздзяленне Това было разгорнута ў Босніі і Герцагавіне. У пачатку Іракскай вайны ўдзельнічаў у аперацыі «Молат вікінгаў». Пасля кароткай службы ў штаце камандавання спецыяльных аперацый і атрымання ступені магістра стратэгічных даследаванняў у Ваенным каледжы арміі ЗША Това прызначаны камандзірам 10-й групы спецыяльных сіл. У 2008 годзе заняў пасаду намесніка начальніка камандавання спецыяльных аперацый ЗША ў ЕўропеUnited States Army – Bigadir General Keneth E. Tovo.
У красавіку 2009 года прызначаны ў 1-ю бранятанкавую дывізію. 9 мая 2011 года стаў начальнікам Цэнтральнага камандавання спецыяльных аперацый ЗША. У студзені 2013 года стаў камандуючым Аб’яднаным пераходным камандаваннем бяспекі ў Афганістане і Навучальнай місіяй НАТА ў Афганістане. 18 ліпеня 2013 года прызначаны намеснікам начальніка Паўднёвага камандавання ЗША. З 2015 года ўзначальваў Камандаванне спецыяльных аперацый арміі ЗША. 8 чэрвеня 2018 года падаў у адстаўку.
На «грамадзянцы» разам з жонкай заснаваў кансалтынгавую фірму DOL Enterprises, Inc., кансультуючы па пытаннях стратэгічнага планавання, кіравання рызыкамі і эфектыўнай арганізацыіLieutenant General (Retd.) Kenneth E. Tovo.
Сям’я Мае жонку Сюзанну і двух сыноў. Адзін стаў вайскоўцам, другі — настаўнікам.
Узнагароды Медаль «За выдатную службу» Ордэн «Легіён пашаны» Бронзавая зорка
Памяць Яго імем названа медыцынская клініка ў г. Халабджа, Ірак. Крыніцы
Спасылкі Kenneth E. Tovo Lieutenant General United States Army Deputy Commander, U.S. Southern Command Biografie auf der Internetseite des Southern Command Lieutenant General Ken Tovo Biografie auf der Offiziellen Seite für die Operation Resolute Support
Катэгорыя:Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША) Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Міністэрства абароны ЗША «За выдатную службу» Катэгорыя:Удзельнікі Іракскай вайны Катэгорыя:Генералы арміі (ЗША)