__NOTOC__ 1 лістапада — трыста пяты (трыста шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

789: Асвечаны Брэменскі сабор. 1179: Філіп II Аўгуст быў каранаваны ў Рэймсе як кароль Францыі 1338: Усталяваны мір і заключаны гандлёвы дагавор князя Гедзіміна з Ордэнам. 1604: Трагедыю У. Шэкспіра «Атэла» ўпершыню прадставілі ў палацы Уайтхол у Лондане. 1755: Здарылася Лісабонскае землетрасенне. 1800: У Вашынгтоне скончылася будаўніцтва Белага Дома, афіцыйнай рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША. 1914: Развярнулася бітва пры Каранелі ля берагоў Чылі паміж брытанскімі і германскімі крэйсерамі ў Першую сусветную вайну. 1918: Рэйд на Пулу праведзены двума афіцэрамі ВМС Італіі з мэтай знішчэння караблёў аўстра-венгерскага флота. 1937: масавы расстрэл беларускіх праваслаўных дзеячаў у Менску па справе «Беларуская аўтакефальная царква». 1943: Пачалася Тэгеранская канферэнцыя. 1949: Створана Кітайская акадэмія навук. 1954: Створаны Фронт нацыянальнага вызвалення Алжыра. 1964: У Мілане адкрыты метрапалітэн.

Нарадзіліся 1781: Іозеф Карл Штылер, нямецкі мастак 1871: Стывен Крэйн, амерыканскі паэт 1873: Іван Замоцін, беларускі літаратуразнаўца (пам. 25.5.1942) 1884: Альбер Лондр, французскі журналіст і пісьменнік 1888: Міхал Сапоцька, каталіцкі святар, заснавальнік Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Ісуса Хрыста (пам. 15.2.1975) 1889: Ханна Хёх, нямецкая мастачка 1895: Уладзімір Крыловіч, беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра (пам. 23.10.1937) 1912: Янка Золак, беларускі паэт, выдавец 1933: Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменнік, перакладчык 1933: Вера Якаўлеўна Ляшук, беларускі літаратуразнавец 1950: Роберт Лафлін, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1998) 1959: Сюзанна Кларк, брытанская пісьменніца 1962: Алег Альбертавіч Гардынец, беларускі артыст оперы

Памерлі 1546: Джуліа Рамана, італьянскі мастак 1888: Мікалай Пржавальскі, расійскі географ (нар. 12.4.1839) 1893: Ян Матэйка, польскі мастак (нар. 24.6.1838) 1903: Тэадор Момзен, нямецкі гісторык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 30.11.1817) 1932: Тадэвуш Макоўскі, польскі мастак 1937: Філарэт (Фёдар Раменскі), беларускі праваслаўны дзеяч (нар. 1880) 1984: Пётр Сергіевіч, беларускі мастак (пам. 10.7.1900) 2008: Жак Пікар, французскі акіянолаг 2008: Іма Сумак, перуанская спявачка 2021: Аарон Бек, амерыканскі псіхатэрапеўт

Святкуюць Каталікі: Дзень Усіх Святых (афіцыйнае свята ў шэрагу краін) Сусветны дзень вегана Алжыр: Свята рэвалюцыі Антыгуа і Барбуда: Дзень незалежнасці Ірландыя: La Samhna — традыцыйны першы дзень зімы

Расія: Дзень судовага прыстава

<noinclude> Л01