BOV M16 Miloš — сербскі шматмэтавы браніраваны аўтамабіль з колавай формулай 4x4. Упершыню публічна прадстаўлены на выставе IDEX 2017 у Абу-Дабі (ААЭ).

Апісанне Аўтамабіль прызначаны для патрулявання, разведкі, выкараставання ў якасці каманднай машыны. Можа прыцягвацца да спецыяльных, памежных і тэрытарыяльных аперацыйARMOURED MULTI-PURPOSE COMBAT VEHICLE 4x4 - BOV M16 MILOSH , Yugoimport.com, retrieved 4 Jun 2017.

Канструкцыя Грунтуецца на шасі з саманясучым корпусам і мае сучасныя сілавыя агрэгаты з трансмісіяй T700, распрацаваныя кампаніямі Timoney і Texelis, з незалежнай сістэмай падвескі, якая забяспечвае высокую рухомасць у любых умовах мясцовасці і надвор’я. Баявая маса дасягае 14 тон. Кліранс у 420 мм забяспечвае высокую мабільнасць і лепшую праходнасць па бездаражы. M16 Miloš можа пераадольваць схілы з крутасцю да 60%, рухацца па бакавых схілах з крутасцю да 30% і паспяхова пераадольваць траншэі шырынёй да 0,9 м. Можа перасекчы вадаёмы глыбінёй у 1 метр без падрыхтоўкі. Аўтамабіль мае радыус павароту 9 метраўMilosh BOV M16 4x4 multi-purpose armored combat vehicle , Army Recognition, 22 March 2017.

Стандартны варыянт баявой машыны месціць восем чалавек, з якіх чатыры размяшчаюцца ў кармавой частцы.

Рухавік і трансмісія У пярэдняй частцы машыны ўсталяваны дызельны рухавік Cummins ISB 300 у спалучэнні з аўтаматычнай каробкай перадач Allison 3500SP. У такой канфігурацыі максімальная хуткасць аўтамабіля можа перавышаць 110 км/г.

Абарона Корпус выкананы з адмысловай ліставай сталі. Базавая браня дае некалькі розных узроўняў абароны ў розных частках тэхнікі:

Абарона III узроўню STANAG 4569 (спераду). Абарона III узроўню STANAG 4569 (з іншых бакоў). Супрацьмінная абарона ўзроўняў IIa і IIb STANAG 4569 (дно).

Дадатковая балістычная абарона можа быць забяспечана за кошт камбінавання балістычных пласцін дадатковай броні ў залежнасці ад яе прызначэння. Модульная бранявая характарыстыка забяспечвае хуткую замену пашкоджаных пласцін у палявых умовах.

Узбраенне На даху машыны можа быць усталяваны дыстанцыйна кіраваны баявы модуль M15, абсталяваны кулямётам калібра 12,7 мм. Ён прымяняецца супраць наземных цэляў на адлегласці да 2000 м і да 1500 м супраць паветраных цэляў. Акрамя баявога модуля на даху машыны ў стандартнай камплектацыі ўстаноўлена 6 аўтаматычных дымавых гранатамётаў. Баявы модуль M15 мае лазерны далямер, дзённы/начны прыцэл праз адпаведныя камеры і шырокавугольную камеру для назірання за полем бою. У 2019 годзе была прадстаўлена версія баявога модуля з кулямётам Minigun.

Могуць быць размешчаныя розныя тыпы турэляў з ручным або аўтаматычным і дыстанцыйным кіраваннем, у тым ліку абсталяваныя кулямётамі рознага калібра і/або гранатамётамі, дальнабойнымі супрацьтанкавымі кіраванымі ракетнымі комплексамі, а таксама зенітна-ракетнымі комплексамі. Оптаэлектронныя цеплавізійныя, тэлевізійныя і радыёлакацыйныя сістэмы могуць быць устаноўлены на асобных тэлескапічных мачтах з рознай вышынёй пры разгортванні. Акрамя магчымых розных вежаў, машына мае 5 амбразур для вядзення агню з асабістай зброі.

Варыянты

Машына агульнага прызначэння і патрулявання. Санітарная машына. Супрацьтанкавая машына; аснашчаная СТРК «Карнет» або «Нова». Артылерыйская баявая машына разведкі і кіравання батарэямі; выкарыстоўваецца Нацыянальнай гвардыяй КіпраARMOURED MULTI-PURPOSE COMBAT VEHICLE 4x4 - BOV M16 MILOSH , Yugoimport.com, retrieved 4 Jun 2017.

Аператары

 MUP kupio BOV Miloš , Press Reader, 3 June 2017

Крыніцы

Спасылкі Бронированная многоцелевая боевая машина - БОВ М16 Milosh - Югоимпорт СДПР

Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта